Як памёрла матулька, Ажанiўся татулька, Ды паслалi сiрацiнку У сыр-бор па малiнку. Ужо сонца заходзiць, Сiрата не прыходзiць… Iдзi, бацька, шукацi Сваяго ты дзiцяцi. Ды стаяла калiна, А пад ёю магiла; Там сiротка хадзiла Сваю мамку будзiла. Ой, устань, устань, мамка, Цябе клiча дзiцятка, Пашкадуй ты сiротку, Расчашы мне галоўку.