Родны кут, мой ціхі дом, дзе ў гольле дрэў аб сьцены ніў пад сумны сьпеў буйным крылом паўночны вецер звонка біў. [Chorus] : Мой родны кут, - на твой ўспамін бушуе кроў, а ў сэрцы гар, а ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін урок мяне туманны чар. І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор душа, як птах, пад гоман дум ляціць на шлях, дзе песьняй бор калыша долі нашай сум. [Chorus] Мой родны кут, цьвяцісты луг, пад шумы вольх прыйдзе ўначы, як ціхі ўздых, мой верны дух на вечны сон к табе спачыць. [Chorus] Пад ветру шум, пад буры кроз, пад гоман хат хто сэрцам жыў, ў вясьняны чад хто ў полі рос, той не пакіне родных ніў.