Марылі аб сьвеце, Крочылі ўначы. Сноў нашых нябёсы Заглынулі дым. Сьмецце ўзняўшы, вецер Крыкам прышлых зграй Кажа мне, каб я кахаў Дзён апошніх рай. [Chorus:] Попел ! Забіты жах. Апошні ўлях да мар, надзей... Вольнасць ! А што было... Заглыне ўсё Узыходзячы дзень. Здрышануўшы цела Вузкай паласой, Гэты погляд зробіць сьлед, Заліты крывёй. Змрочна аглядзеўшы Пыл зламаных крыл, Крохкія нябёсы зноў Дню складаюць гімн. [Chorus] Дзень як дзень і ноч як ноч, Толькі штосьці гоніць прэч Розум і прытомнасць. Бей ! Калаціся ў вочы злей ! Я цябе не бачу. Не ! Пакідай крывавы сьлед ! Я па ім цябе знайду, Я праз смерць цябе люблю. Легкакрылы і нямы. Не забіты, не жывы. Страціў густ, згубіў імпэт У коле здрады, браку мэт. Зрок ці змрок ? Чаго чакаць ? Згінуць прэч У бязмежную ноч ! Попел !...