На вулiцы гоман, гоман, На далiне ды туман, туман, А брат сястру за руку водзе, За руку водзе, зарубiць хоча. Сястра ў брата прасiлася: - А Йванечка, мой братачка, Не губi мяне ў суботу рана, Загубi мяне ў нядзелю рана, Схавай меня трымя зеллямi: Первае зелле - чырвона рожа, Другое зелле - пахуча мята, Трэцяе зелле - сiнi васiлёчак. Чырвона рожа - гэта дзевачкам, Гэта дзевачкам ды на вяночак, Сiнi васiлёчак - гэта хлопчыкам, Гэта хлопчыкам ды на шапачкi, Пахуча мята - гэта бабачкам, Гэта бабачкам ды на хустачкi.