Людзi-ваўкi клiчуць любоў, Чорныя зьверы вып'юць кроў, Хапаюць дзевак, душу рвуць, Забiваюць ахвяру, вагню прыдаюць. [Прыпеў:] Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы. Зараз чакае цябе чорны зьнiч -- Бог пахавальнага вялiкага вагню, Ен жа суцеша твой жалосны клiч, I возьме ў зорную глыбiню. [Прыпеў] Цемра абдыме каханьнем сваiм, Сьмерць праглыне твой велiчны стан, Мара ўп'ецца жаданьнем начным, I ў душу ўльецца змрочны туман. [Прыпеў]