Вол бушуе - вясну чуе, Воран крача - сыру хоча, Воран крача - сыру хоча, Дзеўка плача - замуж хоча. Не крач, воран, накрачэшся. Не плач, дзеўка, наплачэшся. Не плач, дзеўка, наплачэшся. Пойдзеш замуж нажывешся. Воран крача сыра з'еўшы, Дзеўка плача сына меўшы. Воран крача - сыр бяленкі. Дзеўка плача - сына маленькі. Цi мне яго гадавацi, Цi мне яго ў войска аддацi, Цi мне яго ўтапiцi? У войска аддацi - шкода будзе, Утапiцi - грашно будзе.