Рэкi бьюцца ды на волю Праз таўчэзныя iльды. Воды льюцца ды за край Праз адтаўшыя сьнягi. Прыпеў: Сонца, Сонца ўздымайся! Сыру землю абудзi. Неба, Неба прасьвятляйся! Ветраў подых падары. Лес уздымае гучны гул: Дзе галосiць, дзе шумiць. Глеба дыхае марудна: Дзе ўздыхае, дзе маўчыць. Цяжкi мароз зьбiрае сьлед, Люту сьцюжу ганяе сьвет. Сонца выйшла з пад аблокаў, Птушак сьпевы зноў чуваць, Крык маланкi грымнуў здалеку- Час прыйшоў вясну гукаць!