Людзi-ваўкi клiчуць любоў, Чорныя зверы вып'юць кроў, Хапаюць дзевак, душу рвуць, Забiваюць ахвяру, агню прыдаюць. [Прыпеў:] Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы. Зараз чакае цябе чорны знiч -- Бог пахавальнага вялiкага вагню, Ен жа суцеша твой жалосны клiч, I возьме ў зорную глыбiню. [Прыпеў] Цемра абдыме каханнем сваiм, Смерць праглыне твой велiчны стан, Мара ўп'ецца жаданнем начным, I ў душу ўльецца змрочны туман. [Прыпеў]