Цемнаю ноччу на небе, як хвалi, Чорныя хмары у жаху скакалi, Удалеч разносiлi па-над зямлей Крык чалавечы, жудасны вой. Людзi-ваўкi засталiся без жраца, Твары iх шэрыя, быццам са знiча, Вока ваўка пазiрае на знiч, З душ развiтальны ўздымаецца клiч: [Прыпеў:] Наш жрэц, ты з намi заўседы. Твой сын намi будзе валодаць. Твой дух пiльна сочыць за намi. Наш жрэц, мы будзем ваўкамi. Знiч у свой вагонь загарне твае цела, Плоццю з крывей насыцiць зямлю, Знiчка твая з небасхiлу зляцела, Чуеш, багi клiчуць душу тваю. [Прыпеў] Душы памерлых iмкнуцца ў неба I ўзмацнiць свае недры жыццем, Чорна-чырвоная агнiстая глеба Добра палiта крывавым дажджом. Вечная далеч сустрэне цябе, Агонь правядзе ў свет забыцця, Песня маланкi грымне ў сне, Хорс забярэ агенчык жыцця.