Не сячы, мой татулька, Ля дарожкi бярозку. Не бяры, мая матулька, У крынiцы вадзiцы. Прыпеў: Ля дарожкi бярозка - Я сама маладая. У крынiцы вадзiца - Мае дробныя слёзкi. У садочку цвяточкi - Мае сiнiя вочкi. У лужочку асочка - Мае русыя косы. Не шчыпi, мая сястрыца, У садочку цвяточкi. Не касi, мой братачка, У лужочку асочку. Прыпеў.