:Песнь о Будзіне: Весела навіна прыйшла ад Будзіна. Веселіцеся, людзе! Рукі узнасіце, а Бога прасіце, Нех навекі так будзе. Слаўныі княжата, многіі панята Пад Будзін кгды стаялі, Моцныі вінеты там сваі наметы І з інымі расцілалі. Же меч хрысціяньскі, на народ паганьскі Моцно ся наганяець, Із угорскіх даўных, із гарадоў слаўных, Як псоў, іх выганяюць. Бо юж турчына з слаўнага Будзіна Мечэм его выганялі. Там доўга стаялі, с кроўю яго ўзялі, А туркаў ўсіх пасціналі. Кгды ся увалілі, як огнем палілі Туркаў у Будзіне, Усіх забівалі, а не фолкговалі Не меньшой дзіціне. Юж турчэска горэ чуці аж за морэ – Туркі у Будзіне Юж павынішчэны, мечэм пасечэны, Пабіты як свіне. А Божая воля: да Канстанцін-Поля Права прэдстануць, Прэд прэчысту Панну, а Панна чыстая Нехай туркаў загладзіць. Весела навіна прыйшла ад Будзіна. Веселіцеся, людзе! Рукі узнасіце, а Бога прасіце, Нех навекі так будзе. Viesiela navina pryjšla ad Budzina. Viesieliciesia, liudzie! Ruki uznasicie, a Boha prasicie, Niech navieki tak budzie. Slaŭnyi kniažata, mnohii paniata Pad Budzin khdy stajali, Mocnyi viniety tam svai namiety I z inymi rascilali. Žje mieč chryscijański, na narod pahański Mocno sia nahaniajeć, Iz uhorskich daŭnych, iz haradoŭ slaŭnych, Jak psoŭ, ich vyhaniajuć. Bo juž turčyna z slaŭnaha Budzina Miečem jeho vyhaniali. Tam doŭha stajali, s kroŭju jaho ŭziali, A turkaŭ ŭsich pascinali. Khdy sia uvalili, jak ohniem palili Turkaŭ u Budzinie, Usich zabivali, a nie folkhovali Nie mieńšoj dzicinie. Juž turčeska hore čuci až za more – Turki u Budzinie Juž pavyniščeny, miečem pasiečeny, Pabity jak svinie. A Božaja volia: da Kanstancin-Polia Prava predstanuć, Pred prečystu Pannu, a Panna čystaja Niechaj turkaŭ zahladzić. Viesiela navina pryjšla ad Budzina. Viesieliciesia, liudzie! Ruki uznasicie, a Boha prasicie, Niech navieki tak budzie.