Зьбянтэжа душу птушкі цень. У шчасьця густ, як горкі дым. Калі ўплывае ноч у дзень, Ты пазнаеш, што не адзін. Кім ты назваць сябе хацеў ? Прыладай страха, сынам ілжы ? На моцы крылах паляцеў, А пад табой расьлі крыжы. Прасілі літасьць сотні ўраз : Той слабы, хтосьці не пасьмеў Караць і нішчыць на паказ. Няўжо ж ты гэтага хацеў ?